Выпуск 4.2 працягвае знаёміць нас з успамінамі, разважаннямі і вытрымкамі з палявога дзённіка
Сяргея Тарасава – археолага, гісторыка, пісьменніка і асветніка, спецыяліста па гісторыі Полацка IX–XVIII стст., кандыдата гістарычных навук (1992).
Адкуль мы маем копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, і дзе захоўваецца яго арыгінал? Дзе ў Полацку можна злавіць самага тлустага карася? Што такое царкоўная археалогія? Адказы на гэта, ды й не толькі – у гэтым выпуску!
Сяргей Тарасаў нарадзіўся 20 студзеня 1961 года ў Мінску. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1982). З 1982 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, у тым ліку ўзначальваў аддзел археалогіі сярэдневяковага перыяду. Аўтар больш 50 навуковых прац, аўтар і суаўтар дзіцячых падручнікаў, дапаможнікаў, мастацкіх зборнікаў і інш.
Па матэрыялах 2011 г.